Слайд 12 Напярэдадні Івана Купала, дзяўчаты плятуць вянкі з лясных
і палявых кветак. Купальскі вянок - гэта не проста
ўпрыгожванне, а абярэг ад нячыстай сілы і сурокаў, які сімвалізуе кругазварот прыродных сіл і бясконцасць. Увечары, на захадзе сонца, загадаўшы жаданне, вянок апускаюць на водную роўнядзь возера ці ракі. Калі ён паплыве ўдалеч - жаданне збудзецца, калі праз непрацяглы час прыстане да берага недалёка ад месца, дзе яго апусцілі ў ваду - жаданне не збудзецца. Прыстане да супрацьлеглага берага - «у тым баку лёс твая», выплыве на сярэдзіну вадаёма - год пройдзе без праблем