Слайд 2
Што мне да кінутых храмаў Мая,
Калі жывуць легенды
ў народзе,
Калі на выспах глухіх адкрываю
Крокі мінуўшых тысячагоддзяў...
А я
ў народ мой заўсёды веру,
І для яго, як вопытны кормшчык,
Адкрыю найлепшую ў свеце Амерыку
(Вёску Амерыку, што пад Оршай).
Уладзімір Караткевіч
Слайд 3
Нарадзіўся Уладзімір Сямёнавіч
Караткевіч 26 лістапада 1930г.
у горадзе Орша ў сям’і
інтэлігента.
Сямён Цімафеевіч Караткевіч – бацька Уладзіміра, паходзіў са старадаўняга шляхецкага роду, які меў герб “Корвін”. Род пачынаўся ў першым пакаленні з Данілы, які ў 1546г. Стаў уладальнікам земляў у Раманаўшчыне і Лятаўшчыне Рэчыцкага павета. У 2-ой палове ХІХ ст. род збяднеў.
Надзея Васільеўна Караткевіч (у дзявоцтве Грынкевіч), маці пісьменніка, паходзіла са старадаўняга шляхецкага роду. Рана засталася сіратой. У 1911 годзе закончыла Марыінскую гімназію ў Магілёве. Нарадзіла траіх дзяцей: Валерыя (1818), Наталлю (1922), Уладзіміра (1930).
Бацькі.1916г. Орша
1913г. Сёстры Грынкевіч Яўгенія Васільеўна, Надзея Васільеўна (маці У.Караткевіча) і Ганна Сцяпанаўна
Слайд 4
Васіль Юллянавіч Грынкевіч
– дзед Уладзіміра Караткевіча. Нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага святара.
Быў цудоўным апавядальнікам. Значна паўплываў на светапогляд будучага пісьменніка. Дзедавы апавяданні пра Крычаўскае паўстанне 1743 – 1744 гг., пра вужыную каралеву, пра лебядзіны скіт, пра явар і каліну (мужа і жонку), пра звон, які патануў, пра горад на дне возера і іншыя сталі крыніцай для многіх твораў У. Караткевіча.
Пісьменнік згадваў, што праз дзеда ён палюбіў гісторыю і прыроду, што гэта быў чалавек “уладны, разумны і з’едлівы”, які “валодаў нязменнай духоўнай і фізічнай сілай, бязмежнай энергіяй і азартам”.
Васіль Грынкевіч стаў прататыпам Данілы Загорскага-Вежы ў рамане “Каласы пад сярпом тваім”.
Слайд 6
Орша! Невялікі гарадок на беразе Дняпра. Зялёныя вуліцы,
рэшткі валоў замчышча, гудкі далёкіх цягнікоў і блізкіх параходаў,
дубовыя лясы па берагах Дняпра. Дзе б ні быў У.Караткевіч, Орша была з ім.
Слайд 7
З сястрой Наталляй.
1937г.
Валодзя Караткевіч.
1940г.
1949г.
Ужо ў тры з паловаю гады Валодзя
чытаў самастойна. “Пісаць (а спачатку “бубніць”) вершы пачаў год у шэсць, але, на шчасце, хутка кінуў гэты занятак. Трохі пазней спрабаваў пісаць апавяданні, прычым абавязкова іх ілюстраваў... Таленты выяўляў розныя : і маляваў, і ў музычную школу хадзіў (прычым абсалютны
слых спалучаўся ўва мне з такой жа абсалютнай
лянотай), але ўсе гэтыя таленты пайшлі тунна”.
Слайд 8
У свае 14 гадоў Валодзя меў літаральна энцыклапедычныя
веды па літаратуры і гісторыі. У гэты час, калі
бібліятэкі былі амаль што пустыя (1945 год), вы маглі атрымаць усе неабходныя даведкі ў яго... З усіх школьных прадметаў У.Караткевіч найбольш любіў літаратуру і гісторыю. Гэтая любоў прадвызначыла далейшы лёс юнака.
Слайд 9
1952г. Студэнт 3-яга курса Кіеўскага дзяржаўнага універсітэта
імя Шаўчэнкі
1954г. Студэнт пятага курса.
Слайд 10
Маскоўскі перыяд жыцця і творчасці У.Караткевіча
(1958-1962гг.)
вучоба
на Вышэйшых літаратурных курсах;
вучоба на курсах сцэнарыстаў.
Вершы “Скарына
пакідае радзіму”, “Вадарод”, “Дзяўчына пад дажджом”
Цыкл вершаў, прысвечаных Н.Молевай, выкладчыцы гісторыі мастацтва
Раман “Нельга забыць”(“Леаніды не вернуцца да Зямлі”)
7 жніўня 1959 года(як сцвярджае У.Караткевіч) узнікла задума напісаць раман, прысвечаны паўстанню 1863-1864гг. Да рэалізацыі задуманага пісьменнік прыступіў у 1962годзе, вярнуўшыся з вучобы на радзіму.
Слайд 11
Вялікі сын вялікага народа. Першаадкрывальнік многіх тэматычных пластоў
у нашай нацыянальнай літаратуры. Выдатны мастак слова і не
менш выдатны гісторык. Фатограф-прафесіянал. Непераўзыдзены жартаўнік, душа многіх і многіх кампаній, вечарынак, сябрын. Эрудыт, якіх мала ведала і мала зведае зямля Белай Русі. Сапраўдны таварыш, сябра. Народны заступнік. Заступнік нацыі...
Слайд 12
Помнік Уладзіміру Караткевічу
ў Оршы
Слайд 13
Бог пайшоў. Жыццё ідзе пад
кручу.
Але йдзі і не губляй спакой.
Ёсць замест
прыватнай неўміручасці —
Бессмяротнасць нацыі тваёй.
Слайд 14
Адное засталося – сіла зброі.
Адное засталося – песні
гневу.
Слайд 15
“...амаль у кожнага мастака ... мы знаходзім адзін
цэнтр, зрэдку некалькі, але заўсёды няшмат, каля якіх групуюцца
ўсе яго творы: гэтыя апошнія ўяўляюць сабой як бы спробы выказаць нейкую пакутлівую думку, і калі яна нарэшце выказваецца, з’яўляецца твор, сагрэты вышэйшай любоўю мастака, сэрца і думка якога імкнуцца да яго з нястрыманай сілай”. (В.Розанаў, рускі вучоны)
Слайд 16
У сям’і пісьменніка захавалася паданне пра Тамаша Грыневіча
(сваяка з матчынага боку), які ўдзельнічаў у паўстанні 1863-1864
гадоў. Паўстанцы, якімі ён кіраваў, былі разбіты, а іх камандзіра расстралялі ў Рагачове
па загадзе Мураўёва.
Слайд 17
“Задума (напісаць раман “Каласы пад сярпом тваім) з’явілася
яшчэ тады, калі я быў студэнтам Кіеўскага універсітэта. Замест
таго каб хадзіць на лекцыі, - сядзеў у бібліятэцы над старымі кнігамі. Паступова перад маімі вачыма прываблівыя постаці маіх продкаў – мужных, свабодалюбівых людзей. І сярод іх – паўстанцы 1863 года, якія не шкадавалі жыцця, змагаючыся за “вашу і нашу свабоду”. А потым дзядзька паказаў мне на Дняпры мясціны, дзе адбываліся тыя падзеі. Руіны гаўптвахты, дзе расстрэльвалі людзей, і конскія могілкі, дзе іх потым закопвалі. Паступова ў мяне расло жаданне расказаць ад іх подзвігу, зберагчы памяць”.
З інтэрв’ю Уладзіміра Караткевіча вядомаму даследчыку беларускай літаратуры А.Мальдзісу ў 1967г.
Слайд 19
Сімвал паўстання
Калінава
Кастусь Каліноўскі
1838-1864
Слайд 20
Пётра Сергіевіч. "Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў 1863 г."
(1955)
П.Сергіевіч. К.Каліноўскі і В. Урублеўскі сярод паўстанцаў. 1959г.
Слайд 22
Парадкі Мураўёва
Канец XIX ст.
Гістрыя ёсць настаўніца жыцця.
Старажытныя рымляне
1959г. Мінск. М.С.Хрушчоў: “ ...чым хутчэй усе будзем гаварыць
па-руску, тым хутчэй пабудуем камунізм”.
Звужаецца сфера ўжывання беларускай мовы;
выкладанне ў школах, асабліва гарадскіх, пераводзіцца на рускую мову;
змяншаецца колькасць беларускамоўных кніг і газет;
любыя адхіленні ад афіцыйна вызначаных пастаноў ў мастацкіх творах, у кіно і тэатры падлягалі разбору ў партыйных органах і асуджэнню.
А.Салжаніцын, звяртаючыся да інтэлігенцыі, да моладзі, да ўсіх суайчыннікаў незадоўга да арышту і высылкі з краіны: “Мы так безнадзейна расчалавечыліся, што за сённяшнюю сціплую кармушку аддадзім усе прынцыпы, душу сваю, усе намаганні нашых продкаў, усе магчымасці для нашчадкаў – толькі б не парушыць свайго лядашчага існавання. Не засталося ў нас ні цвёрдасці, ні годнасці, ні сардэчнага жару...” (“К чему стадам дары свободы?” А.С.Пушкін)
Слайд 24
“Вялікую і святую справу трэба рабіць з адкрытым
забралам”.
1965г. – 1-ая публікацыя рамана на старонках часопіса “Полымя”.
Супраць станоўчай рэцэнзіі А.Мальдзіса – разгромны артыкул крытыка Я.Герцовіча.
Асобнай кнігай “Каласы...” выйшлі толькі праз тры гады, хоць афіцыйна не былі забаронены.