Что такое findslide.org?

FindSlide.org - это сайт презентаций, докладов, шаблонов в формате PowerPoint.


Для правообладателей

Обратная связь

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Яндекс.Метрика

Презентация на тему Дзяржаўнае кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю

Содержание

Дзяржаўнае кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю
Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю Дзяржаўнае кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю План лекцыіРоля дзяржавы ў галіне аўтарскага права і сумежных правоў. Сістэма дзяржаўнага Роля дзяржавы ў галіне аўтарскага права і сумежных правоўЗмена функцый ведаў і Вынікі інтэлектуальнай дзейнасці могуць станавіцца аб’ектамі праваадносін толькі тады, калі яны набываюць Аўтарскае права ў сваёй аснове з'яўляецца юрыдычным выразам ўсведамлення дзяржавай важнасці захавання Для сучаснасці характэрна не толькі ўзмацненне абароны асабістых немаёмасных (“маральных”) аўтарскіх правоў, Большасць сучасных дзяржаў не толькі ажыццяўляе кантроль за выкананнем правоў і ахоўваемых Прававыя нормы нельга засноўваць на “пажадан-нях” асобнай катэгорыі, групы людзей. Усе рашэнні Дзяржава павінна падтрымліваць “няўстойлівую раўнавагу” паміж правамі асобы і інтарэсамі грамадства, між У Беларусі да гэтага часу створана ў асноўным прававая база для аховы Сістэма дзяржаўнага кіравання інтэлекту-альнай уласнасцю. Патэнтнае ведамстваДзяржаўны ўзровень кіравання ўключае: дзяржаўныя органы, На НЦІУ ўскладаюцца наступныя асноўныя задачы ў галіне аховы правоў на аб’екты НЦІУ выконвае наступныя функцыі па кіраванні аб’ектамі інтэлектуальнай уласнасці:прымае ўдзел у распрацоўцы прымае да разгляду заяўкі на выдачу ахоўных даку-ментаў на аб’екты прамысловай уласнасці, арганізуе падрыхтоўку спецыялістаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці;ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва і забяспеч-вае выкананне Для забеспячэння ўзаемадзеяння міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржаўных і іншых Асноўнымі задачамі Камісіі з’яўляюцца:забеспячэнне эфектыўнага ўзаемадзеяння і каардынацыі дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага Камісія ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе задачамі:забяспечвае правядзенне комплекснага аналізу сітуацыі Карпаратыўны ўзровень. Арганізацыя (установа) ў частцы кіравання АІУ вырашаюць наступныя задачы:фарміраванне сістэмы На карпаратыўным узроўні кіраванне АІУ будуецца, зыходзячы са стратэгічных установак і магчымасцяў Патэнтнае ведамства – гэта дзяржаўная ўстанова краіны, дзе праводзіцца ад імя дзяржавы Асноўнымі задачамі Белдзяржпатэнта з’яўляюцца:Фарміраванне і правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне прававой Міжнародныя арганізацыі ў галіне кіравання інтэлектуальнай уласнасцюМіждзяржаўны або міжнародны ўзровень. Галаўной арганізацыяй Мэтай міждзяржаўнага ўзроўню кіравання АІУ з’яўляецца садзейнічанне ахове інтэлектуальнай уласнасці ва ўсім заахвочванне мясцовай вынаходніцкай дзейнасці, камерцыйнага выкарыстоўвання вынаходак, мастацкай творчасці і выкарыстання яе Функцыі САІУ:садзейнічанне распрацоўцы мерапрыемстваў, разлічаных на паляпшэнне аховы інтэлектуальнай уласнасці ва ўсім спрыянне заключэнню міжнародных пагадненняў па садзейнічанню ахове інтэлектуальнай уласнасці;супрацоўніцтва з дзяржавамі, якія Органамі кіравання САІУ з’яўляюцца Генеральная Асамблея – вярхоўны орган кіравання САІУ (уключае Сусветная гандлёвая арганізацыя – міжнародная арганізацыя, створаная на базе Генеральнага пагаднення па Пагадненне па гандлёвых аспектах правоў інтэлектуальнай уласнасці (ТРІПС) упершыню аб’яднала патрабаванні да Мэта Пагаднення ТРІПС – ахова і забеспячэнне правоў ін-тэлектуальнай уласнасці, садзейнічанне тэхнічнаму Выкананне стандартаў ТРІПС патрабуе наяўнасці ў краін-членаў адпаведнага заканадаўства і выканаўчых органаў, Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. Адным з кірункаў дзейнасці з’яўляецца даследаванне ролі Рацыяналізатарская прапановаРацыяналізатарскай прапановай прызнаеццатэхнічнае рашэнне, якое прадугледжвае стварэнне або змяненне канструкцыі выраба, Для прызнання рашэння рацыяналізатарскім неабходна:каб яно было адным з відаў тэхнічных рашэнняў яно павінна быць карысным для прадпрыемства, якому пададзена, г.зн. дазваляе атрымаць любы ВысновыУ Беларусі ў асноўным створана прававая база для аховы аўтар-скіх і сумежных Заданні для практычнага занятку
Слайды презентации

Слайд 2 Дзяржаўнае кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю

Дзяржаўнае кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю

Слайд 3 План лекцыі
Роля дзяржавы ў галіне аўтарскага права і

План лекцыіРоля дзяржавы ў галіне аўтарскага права і сумежных правоў. Сістэма

сумежных правоў.
Сістэма дзяржаўнага кіравання інтэлектуальнай уласнасцю. Патэнтнае ведамства.


Міжнародныя арганізацыі ў галіне кіравання інтэлектуальнай уласнасцю.
Рацыяналізатарская прапанова.

Слайд 4 Роля дзяржавы ў галіне аўтарскага права і сумежных

Роля дзяржавы ў галіне аўтарскага права і сумежных правоўЗмена функцый ведаў

правоў
Змена функцый ведаў і культуры ў цывілізацыі канца ХХ

ст. прывяло да рэзкага павелічэння маштабаў выкарыстоўвання вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці. Тварэння чалавечага розуму набылі значэнне аднаго з найважнейшых відаў аб’ектаў эканамічнага абароту.
Нельга прымусіць чалавека думаць, тварыць. Можна толькі стварыць такія ўмовы, каб паўстала магчымасць мыслення, творчасці. Без пэўных умоў такая магчымасць з’явіцца не можа. Але сам працэс творчасці заўсёды застаецца за межамі дзеяння прававых нормаў.
Але як толькі вынік творчасці набывае аб’ектыўную форму, ўступаюць у дзеянне нормы права, “якія забяспечваюць грамадскае прызнанне гэтага выніку, якія ўстанаўліваюць прававы рэжым адпаведнага аб’екта і ахову правоў і законных інтарэсаў яго творцы”.

Слайд 5 Вынікі інтэлектуальнай дзейнасці могуць станавіцца аб’ектамі праваадносін толькі

Вынікі інтэлектуальнай дзейнасці могуць станавіцца аб’ектамі праваадносін толькі тады, калі яны

тады, калі яны набываюць якую-небудзь аб’ектыўную форму, якая забяспечвае

іх ўспрыманне іншымі людзьмі.
Абавязковай падставай для прадастаўлення аўтарска-прававой аховы з’яўляецца вонкавы выраз “задумы” аўтара ў той ці іншай аб’ектыўнай форме. Не мае значэння, ці зафіксаваныя ідэя, вобраз, думка на матэрыяльным носьбіце або проста абвешчаныя “ў месцы, дзе прысутнічае значная колькасць асоб, якія не належаць да звычайнага кола сям'і”. Пакуль задума аўтара не стала даступная для ўспрымання іншымі людзьмі , аб’екта аховы проста не існуе.
Аб’ектыўна выражаны вынік інтэлектуальнай дзейна-сці можа ўдзельнічаць у эканамічным абароце, стана-віцца таварам, функцыянаваць на рынку. Ён павінен быць абаронены дзяржавай, грамадствам, правам.

Слайд 6 Аўтарскае права ў сваёй аснове з'яўляецца юрыдычным выразам

Аўтарскае права ў сваёй аснове з'яўляецца юрыдычным выразам ўсведамлення дзяржавай важнасці

ўсведамлення дзяржавай важнасці захавання культуры для захавання і развіцця

грамадства.
Падтрымка і абарона творчасці, ахова вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці непасрэдна звязаныя з абаронай свабоды асобы, правоў чалавека.
Неабходна ўлічваць “дваістую рэальнасць”, характэрную для аўтарскага права, – не толькі культурную (“духоўную”), але і эканамічную.
Неабходна лічыцца не толькі з “маральнымі меркаваннямі”, але і з палітычнымі фактарамі, сацыяльнымі праблемамі, глядзець на кожную з’яву не толькі з юрыдычнага боку, успрымаць рэчаіснасць такой, якая яна ёсць, а не такой, якая яна магла б быць.

Слайд 7 Для сучаснасці характэрна не толькі ўзмацненне абароны асабістых

Для сучаснасці характэрна не толькі ўзмацненне абароны асабістых немаёмасных (“маральных”) аўтарскіх

немаёмасных (“маральных”) аўтарскіх правоў, але і адначасова далейшая “камерцыялізацыя”

маёмасных (“эканамічных”) правоў.
Эканамічны бок аўтарскага права ўключае таксама маёмасныя аўтарскія правамоцтвы, якія абараняюць аўтара ад эканамічнага дыктату партнёраў (выдаўцоў, прадусараў).
Асаблівасці творчых прафесій патрабуюць дзейсных заканадаўчых нормаў, якія спрыяюць сацыяльна-эканамічнай інтэграцыі аўтараў у грамадства.

Слайд 8 Большасць сучасных дзяржаў не толькі ажыццяўляе кантроль за

Большасць сучасных дзяржаў не толькі ажыццяўляе кантроль за выкананнем правоў і

выкананнем правоў і ахоўваемых законам інтарэсаў аўтараў і іншых

праваўладальнікаў, але і ўстанаўлівае некаторыя мінімальныя стандарты, якіх абавязаны прытрымлівацца ўсе ўдзельнікі здзелак, звязаных з выкарыстоўваннем аўтарскіх і сумежных правоў.
Закон Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах” зыходзіць з таго, што памер аўтарскага ўзнагароджання вызначаецца бакамі самастойна, аднак Ураду прадастаўлена права ўсталёўваць мінімальныя яго стаўкі, якія граюць ролю пэўных сацыяльных гарантый.
Канкрэтны памер узнагароджання вызначаецца ў дагаворы, што заключаецца паміж праваўладальнікам і карыстальнікам, альбо ў ліцэнзійным пагадненні.

Слайд 9 Прававыя нормы нельга засноўваць на “пажадан-нях” асобнай катэгорыі,

Прававыя нормы нельга засноўваць на “пажадан-нях” асобнай катэгорыі, групы людзей. Усе

групы людзей. Усе рашэнні дзяржавы ў гэтай галіне павінны

абмяркоўвацца з аў-тарамі, але не павінны ўлічвацца толькі іх інтарэсы.
Любое рашэнне павінна ўлічваць інтарэсы ўсіх бакоў, таму што чыё-то права – гэта заўсёды чый-та абавязак. Пэўныя абмежаванні заўсёды складаюць самыя істотныя ўмовы існавання усякай свабоды і ўсякага права. Варта памятаць, што “бізнэс” не абавязаны быць “сумленным”, ён павінен быць законапаслухмяным.
Хто і чаму павінен плаціць, каму, за што і колькі? Неабходна, выкарыстоўваючы “мастацтва дыялогу”, знаходзіць у кожным выпадку “ураўнаважаныя” рашэнні. Аўтарскае права было, ёсць і заўсёды будзе пэўнай “сумай кампрамісаў”, дасягнутых у ходзе доўгага і цяжкага пошуку.

Слайд 10 Дзяржава павінна падтрымліваць “няўстойлівую раўнавагу” паміж правамі асобы

Дзяржава павінна падтрымліваць “няўстойлівую раўнавагу” паміж правамі асобы і інтарэсамі грамадства,

і інтарэсамі грамадства, між тым, што адносіцца да сферы

культуры, і тым, што адносіцца да сферы камерцыі. Дзяржава, ахоўваючы “шкарлупіну уласнасці” можа і павінна спрыяць стварэнню ўмоў для занятку творчай працай, інтэлектуальнага росквіту.

Заканадаўчая функцыя дзяржавы дазваляе забяспечыць развіццё нарматыўна-прававой базы, якая будзе служыць надзейнай “юрыдычнай абалонкай” для адпаведных адносін.

Слайд 11 У Беларусі да гэтага часу створана ў асноўным

У Беларусі да гэтага часу створана ў асноўным прававая база для

прававая база для аховы аўтарскіх і сумежных правоў.
У

той жа час адсутнасць паўнавартаснай сістэматызацыі прыводзіць да “ўскладнення” дзеючага заканадаўства, якое змяшчае вельмі складаныя па сваёй структуры нормы. Яны замацоўваюць адразу цэлы комплекс выключных правоў, выключэнняў з іх, а ў шэрагу выпадкаў яшчэ і выключэння з гэтых выключэнняў.

“Пірацтва” складае вялікую праблему ва ўсіх абласцях інтэлектуальнай уласнасці. Неабходнасцю нашага часу з’яўляецца ўніверсалізацыя аховы розных відаў інтэлектуальнай уласнасці.

Слайд 12 Сістэма дзяржаўнага кіравання інтэлекту-альнай уласнасцю. Патэнтнае ведамства
Дзяржаўны ўзровень

Сістэма дзяржаўнага кіравання інтэлекту-альнай уласнасцю. Патэнтнае ведамстваДзяржаўны ўзровень кіравання ўключае: дзяржаўныя

кіравання ўключае: дзяржаўныя органы, такія як ведамства прамысловай уласнасці

(патэнтнае ведамства), недзяржаўныя органы, такія як агенцтва патэнтных павераных і асаблівыя структуры ў судовых органах.
У Рэспубліцы Беларусь у гэтую сістэму ўваходзяць Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці пры Дзяржаўным камітэце па навуцы і тэхналогіях пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (НЦІУ), Судовая калегія па патэнтных справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, Беларускае аўтарскае таварыства, Асацыяцыя патэнтных павераных і іншыя структуры.

Слайд 13 На НЦІУ ўскладаюцца наступныя асноўныя задачы ў галіне

На НЦІУ ўскладаюцца наступныя асноўныя задачы ў галіне аховы правоў на

аховы правоў на аб’екты інтэлектуальнай уласнасці:
распрацоўка дзяржаўнай палітыкі ў

гэтай галіне;
удзел у рэалізацыі адзінай дзяржаўнай палітыкі;
ажыццяўленне кантролю за выкананнем заканадаўства;
забеспячэнне аховы правоў на АІУ;
рэалізацыя заканадаўства ў галіне калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі;
ажыццяўленне інфармацыйнай і выдавецкай дзейнасці;
арганізацыя падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі спецыялістаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці;
ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва, забеспячэнне выканання міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь;
аказанне садзейнічання творчым саюзам і іншым грамадскім арганізацыям.

Слайд 14 НЦІУ выконвае наступныя функцыі па кіраванні аб’ектамі інтэлектуальнай

НЦІУ выконвае наступныя функцыі па кіраванні аб’ектамі інтэлектуальнай уласнасці:прымае ўдзел у

уласнасці:
прымае ўдзел у распрацоўцы мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі

ў галіне аховы правоў на аб’екты прамысловай уласнасці, аб’екты аўтарскага права і сумежных правоў і ўдзельнічае ў іх ажыццяўленні;
абагульняе практыку прымянення заканадаўства ў галіне аховы правоў на АІУ і распрацоўвае прапановы па яго ўдасканаленні, а таксама па заключэнні міжнародных дагавораў Рэспублікі Беларусь у гэтай галіне;
распрацоўвае i ва ўстаноўленым парадку ўносіць у Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь прапановы, у тым ліку праекты нарматыўных прававых актаў па пытаннях, якія патрабуюць нарматыўнага прававога рэгулявання;

Слайд 15 прымае да разгляду заяўкі на выдачу ахоўных даку-ментаў

прымае да разгляду заяўкі на выдачу ахоўных даку-ментаў на аб’екты прамысловай

на аб’екты прамысловай уласнасці, ажыццяў-ляе дзяржаўную рэгістрацыю гэтых аб’ектаў

і выдае ахоўныя дакументы, вядзе дзяржаўныя рэестры;
забяспечвае абарону дзяржаўных сакрэтаў, якiя ўтрымлiваюцца ў заяўках на сакрэтныя вынаходкі, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры;
арганізуе разгляд Апеляцыйным саветам скаргаў, пярэчанняў і заяваў па пытаннях аховаздольнасці аб’ектаў прамысловай уласнасці;
рэгіструе ліцэнзійныя дагаворы, дагаворы саступкі, дагаворы залогу правоў на АІУ і іншыя, вядзе дзяржаўны рэестр такіх дагавораў;
забяспечвае ў адпаведнасці з заканадаўствам функцыянаванне калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі аўтараў і іншых уладальнікаў аўтарскага права і сумежных правоў;

Слайд 16 арганізуе падрыхтоўку спецыялістаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці;
ажыццяўляе міжнароднае

арганізуе падрыхтоўку спецыялістаў у сферы інтэлектуальнай уласнасці;ажыццяўляе міжнароднае супрацоўніцтва і забяспеч-вае

супрацоўніцтва і забяспеч-вае выкананне міжнародных абавязацельстваў Рэспублікі Беларусь;
удзельнічае ў

распрацоўцы прапаноў па ўдасканален-ню механізму ўвядзення АІУ у грамадзянскі абарот, ацэнкі і ўліку АІУ;
забяспечвае арганізацыю, правядзенне навукова-даследчых работ у галіне аховы і кіравання інтэлектуальнай уласнасцю;
аказвае фізічным і юрыдычным асобам метадычную дапамогу, інфармацыйныя, юрыдычныя паслугі ў галіне аховы і кіравання інтэлектуальнай уласнасцю;
ажыццяўляе атэстацыю і рэгістрацыю патэнтных павераных, кантроль за выкананнем імі патрабаван-няў, што прад’яўляюцца да іх дзейнасці.

Слайд 17 Для забеспячэння ўзаемадзеяння міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага

Для забеспячэння ўзаемадзеяння міністэрстваў, іншых рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржаўных і

кіравання, дзяржаўных і іншых арганізацый у мэтах рэалізацыі адзінай

дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы правоў і процідзеяння парушэнням у сферы інтэлектуальнай уласнасці пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь створана Камісія па забеспячэнню аховы правоў і супрацьдзеянні парушэнням у сферы інтэлектуальнай уласнасці пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь, якая з’яўляецца пастаянна дзеючым каардынацыйным органам.

Слайд 18 Асноўнымі задачамі Камісіі з’яўляюцца:
забеспячэнне эфектыўнага ўзаемадзеяння і каардынацыі

Асноўнымі задачамі Камісіі з’яўляюцца:забеспячэнне эфектыўнага ўзаемадзеяння і каардынацыі дзейнасці рэспубліканскіх органаў

дзейнасці рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, дзяржаўных і іншых арганізацый

пры правядзенні адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы правоў і процідзеяння парушэнням у сферы інтэлектуальнай уласнасці;
распрацоўка прапаноў па ўдасканаленні заканадаўчых і іншых нарматыўных прававых актаў у галіне аховы правоў, выкарыстоўвання АІУ і процідзеяння парушэнням у сферы інтэлектуальнай уласнасці, у тым ліку ў частцы:
а) рэгулявання адносін, якія ўзнікаюць пры стварэнні АІУ (уключаючы аб’екты, створаныя з выкарыстаннем тэхналогій падвойнага прызначэння), з прыцягненнем бюджэтных сродкаў; б) дзяржаўнага стымулявання працэсаў стварэння, прававой аховы і ўключэння ў грамадзянскі абарот АІУ;
в) міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы інтэлектуальнай уласнасці;
распрацоўка мер па супрацьдзеянні незаконнаму абароту аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці.

Слайд 19 Камісія ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе задачамі:
забяспечвае

Камісія ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе задачамі:забяспечвае правядзенне комплекснага аналізу

правядзенне комплекснага аналізу сітуацыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ў

Рэспубліцы Беларусь, выпрацоўвае рэкамендацыі па прадухіленні і спыненні правапарушэнняў;
разглядае прапановы міністэрстваў, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання па пытаннях аховы правоў і процідзеяння парушэнням у сферы інтэлектуальнай уласнасці і выпрацоўвае меры, якія забяспечваюць каардынацыю іх дзейнасці ў вырашэнні названых пытанняў;
уносіць Ураду Рэспублікі Беларусь прапановы:
па ўдасканаленні заканадаўчых і іншых нарматыўных прававых актаў, накіраваных на забеспячэнне эфектыўнай прававой аховы АІУ;
аб мэтазгоднасці, прыярытэтнасці і фінансавай падтрымцы патэнтавання за мяжой аб’ектаў прамысловай уласнасці, створаных з выкарыстаннем сродкаў рэспубліканскага бюджэту;
аб мерах па прадухіленні правапарушэнняў у названай галіне і супрацьдзеянні незаконнаму абароту АІУ;
аб пашырэнні міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы інтэлектуальнай уласнасці;
аб удзеле Рэспублікі Беларусь у міжнародных дамовах і інш.

Слайд 20 Карпаратыўны ўзровень. Арганізацыя (установа) ў частцы кіравання АІУ

Карпаратыўны ўзровень. Арганізацыя (установа) ў частцы кіравання АІУ вырашаюць наступныя задачы:фарміраванне

вырашаюць наступныя задачы:
фарміраванне сістэмы грамадскіх, прававых і эканамічных адносін

у пытаннях уласнасці на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці;
стварэнне «работнікам ведаў» спрыяльных умоў для распрацоўкі высокаэфектыўных АІУ, якія маюць значную рынкавы кошт;
ахова і камерцыялізацыя аб’ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
забеспячэнне абароны правоў арганізацыі і яе работнікаў у адносінах з трэцімі асобамі і інш.
Роля сістэмы кіравання аб’ектамі інтэлектуальнай уласнасці і яе значэнне ў рынкавых умовах выцякаюць з вызначальнай ролі і значэння АІУ ў канкурэнтнай барацьбе за рынкі збыту.

Слайд 21 На карпаратыўным узроўні кіраванне АІУ будуецца, зыходзячы са

На карпаратыўным узроўні кіраванне АІУ будуецца, зыходзячы са стратэгічных установак і

стратэгічных установак і магчымасцяў арганізацыі, якая ў сферы інтэлектуальнай

уласнасці можа рэалізаваць тры асноўныя мэты:
арганізацыю сістэмы кіравання партфелем АІУ для здабывання прыбытку ва ўмовах рынкавай канкурэнцыі;
усталяванне адмысловых правіл функцыянавання гэтай сістэмы на ўсіх этапах жыццёвага цыкла АІУз улікам спецыфічных асаблівасцей дадзенай арганізацыі;
распрацоўка карпаратыўных правілаў паводзін і ўзаемадзеяння ўсіх удзельнікаў працэсу стварэння, камерцыялізацыі, капіталізацыі і ўзнаўлення АІУ, якія адпавядаюць патрабаванням палітыкі, стратэгіі і тактыкі арганізацыі.

Слайд 22 Патэнтнае ведамства – гэта дзяржаўная ўстанова краіны, дзе

Патэнтнае ведамства – гэта дзяржаўная ўстанова краіны, дзе праводзіцца ад імя

праводзіцца ад імя дзяржавы экспертыза заявак на меркаваныя аб’екты

прамысловай уласнасці і якое выносіць рашэнне аб прадастаўленні або аб адмове ў прадастаўленні прававой аховы заяўленым аб’ектам прамысловай уласнасці.
У адпаведнасці з умовамі Парыжскай канвенцыі па ахове прамысловай уласнасці:
Кожная краіна абавязваецца стварыць спецыяльную службу па справах прамысловай уласнасці і цэнтральнае сховішча для азнаямлення грамадскасці з патэнтамі на вынаходніцтвы, карысныя мадэлі, прамысловыя ўзоры і таварныя знакі.
Гэтая служба выдае афіцыйны бюлетэнь.
У цяперашні час у свеце налічваецца больш за 180 патэнтных ведамстваў, якія ажыццяўляюць рэгістрацыю АІУ.
Без патэнтнай аховы немагчымыя абарона вытворцы прадукцыі ад нядобрасумленнай канкурэнцыі і атрыманне ім адпаведнай матэрыяльнай карысці.

Слайд 23 Асноўнымі задачамі Белдзяржпатэнта з’яўляюцца:
Фарміраванне і правядзенне адзінай дзяржаўнай

Асноўнымі задачамі Белдзяржпатэнта з’яўляюцца:Фарміраванне і правядзенне адзінай дзяржаўнай палітыкі ў галіне

палітыкі ў галіне прававой аховы аб’ектаў прамысловай уласнасці, праграм

для ЭВМ, баз дадзеных і тапалогіі інтэгральных мікрасхем, а таксама аб’ектаў аўтарскага права.
Удасканаленне прававой базы ў галіне аховы АІУ, у тым ліку заканатворчай дзейнасці.
Распрацоўка комплексу мер, якія забяспечваюць увядзенне створаных за кошт сродкаў дзяржаўнага бюджэту АІУ ў гаспадарчы абарот.
Патэнтнае ведамства прымае да разгляду заяўкі на вынаходкі, карысныя мадэлі і прамысловыя ўзоры, праводзіць па іх экспертызу, дзяржаўную рэгістрацыю, выдае патэнты, публікуе афіцыйныя звесткі, выдае патэнтныя правілы і тлумачэнні па ўжыванні Патэнтавага закона.

Слайд 24 Міжнародныя арганізацыі ў галіне кіравання інтэлектуальнай уласнасцю
Міждзяржаўны або

Міжнародныя арганізацыі ў галіне кіравання інтэлектуальнай уласнасцюМіждзяржаўны або міжнародны ўзровень. Галаўной

міжнародны ўзровень. Галаўной арганізацыяй па кіраванні інтэлектуальнай уласнасцю на

міждзяржаўным узроўні з’яўляецца Сусветная арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці (САІУ).
Галоўнай прычынай стварэння САІУ стаў імклівы рост колькасці і значнасці АІУ. Другой прычынай стварэння САІУ было жаданне краін-удзельніц ператварыць САІУ ва ўстанову ААН.
Акрамя САІУ існуе шэраг рэгіянальных арганізацый, такіх як Афрыканская рэгіянальная арганізацыя прамысловай уласнасці, Афрыканская арганізацыя інтэлектуальнай уласнасці, Пагадненне аб субрэгіянальнай інтэграцыі краін Андскай групы, Цэнтральнаамерыканскае пагадненне па ахове прамысловай уласнасці, Паўночнаамерыканскае пагадненне аб свабодным гандлі, Еўразійская патэнтавая арганізацыя, Еўрапейская патэнтавая арганізацыя і інш.

Слайд 25 Мэтай міждзяржаўнага ўзроўню кіравання АІУ з’яўляецца садзейнічанне ахове

Мэтай міждзяржаўнага ўзроўню кіравання АІУ з’яўляецца садзейнічанне ахове інтэлектуальнай уласнасці ва

інтэлектуальнай уласнасці ва ўсім свеце шляхам супрацоўніцтва дзяржаў-членаў САІУ.
Задачамі

САІУ з’яўляюцца рэгістрацыйная дзейнасць, забеспячэнне міжурадавага супрацоўніцтва і праграмная дзейнасць.
Пастаянныя праграмы САІУ па супрацоўніцтве ў мэтах развіцця ў галіне прамысловай уласнасці і па пытаннях аўтарскага і сумежных правоў вырашаюць наступныя задачы:
развіццё людскіх рэсурсаў;
палёгку стварэння нацыянальных заканадаўстваў;
забеспячэнне эфектыўнай аховы правоў;
заахвочванне далучэння да дамоваў пад эгідай САІУ;
палёгку стварэння урадавых і іншых арганізацый для кіраўніцтва і эфектыўнага прымянення нацыянальных заканадаўстваў;

Слайд 26 заахвочванне мясцовай вынаходніцкай дзейнасці, камерцыйнага выкарыстоўвання вынаходак, мастацкай

заахвочванне мясцовай вынаходніцкай дзейнасці, камерцыйнага выкарыстоўвання вынаходак, мастацкай творчасці і выкарыстання

творчасці і выкарыстання яе вынікаў;
развіццё сістэмы выкладання і навуковых

даследаванняў у галіне інтэлектуальнай уласнасці з упорам на прымяненне іх для эканамічнага развіцця;
забеспячэнне падрыхтоўкі прафесійных юрыстаў і павераных у галіне інтэлектуальнай уласнасці;
наладжванне абмену вопытам і інфармацыяй паміж заканадаўцамі і работнікамі судовай сістэмы ў галіне інтэлектуальнай уласнасці;
палёгку доступа і выкарыстоўвання тэхналагічнай ін-фармацыі, якая змяшчаецца ў патэнтных дакументах;
палёгку набыцця запатэнтаваных ня замежных тэхналогій шляхам ліцэнзійных кантрактаў;
палёгку для работы мясцовых прадпрыемстваў па кіраўніцтву і выкарыстоўванні правоў на АІУ і інш.

Слайд 27 Функцыі САІУ:
садзейнічанне распрацоўцы мерапрыемстваў, разлічаных на паляпшэнне аховы

Функцыі САІУ:садзейнічанне распрацоўцы мерапрыемстваў, разлічаных на паляпшэнне аховы інтэлектуальнай уласнасці ва

інтэлектуальнай уласнасці ва ўсім свеце і на гарманізацыю нацыянальных

заканадаўстваў у гэтай галіне;
выкананне адміністрацыйных функцый Парыжскага і Бернскага саюзаў, спецыяльных саюзаў, утвораных у сувязі з гэтымі саюзамі;
адміністрацыйнае кіраўніцтва па ажыццяўленню любога іншага міжнароднага пагаднення, закліканага садзейнічаць ахове інтэлектуальнай уласнасці;

Слайд 28 спрыянне заключэнню міжнародных пагадненняў па садзейнічанню ахове інтэлектуальнай

спрыянне заключэнню міжнародных пагадненняў па садзейнічанню ахове інтэлектуальнай уласнасці;супрацоўніцтва з дзяржавамі,

уласнасці;
супрацоўніцтва з дзяржавамі, якія запытваюць юрыдык\чна-тэхнічную дапамогу ў галіне

інтэлектуальнай уласнасці;
збор і распаўсюд інфармацыі, якая адносіцца да аховы інтэлектуальнай уласнасці, ажыццяўленне і заахвочванне даследаванняў гэтай галіне, публікацыя вынікаў такіх даследаванняў;
забеспячэнне дзейнасці службаў, якія палягчаюць міжнародную ахову інтэлектуальнай уласнасці, ажыццяўленне рэгістрацыі ў гэтай галіне, а таксама публікацыя звестак, якія тычацца такой рэгістрацыі і да т.п.

Слайд 29 Органамі кіравання САІУ з’яўляюцца Генеральная Асамблея – вярхоўны

Органамі кіравання САІУ з’яўляюцца Генеральная Асамблея – вярхоўны орган кіравання САІУ

орган кіравання САІУ (уключае па 1 прадстаўніку ад кожнай

дзяржавы-члена Канвен-цыі ці з’яўляецца сябрам якога-небудзь Саюза); Кан-ферэнцыя (уключае па адным прадстаўніку ад кожнай дзяржавы-члена Канвенцыі); Каардынацыйны камітэт (складаецца з дзяржаў-членаў гэтай Канвенцыі, якія з’яўляюцца членамі Выканаўчага камітэта Парыжскага саюза, або Выканаўчага камітэта Бернскага саюза, ці абодвух гэтых Выканаўчых камітэтаў), Міжнароднае бюро САІУ – вырашае ўсе задачы па кіраванню аргані-зацыяй. Міжнароднае бюро САІУ выконвае адміністра-цыйныя функцыі большасці міжнародных саюзаў у галіне інтэлектуальнай уласнасці.
Кіруе Міжнародным бюро Генеральны дырэктар САІУ – галоўная службовая асоба Арганізацыі, якая прыз-начаецца на тэрмін працягласцю не менш за 6 гадоў.

Слайд 30 Сусветная гандлёвая арганізацыя – міжнародная арганізацыя, створаная на

Сусветная гандлёвая арганізацыя – міжнародная арганізацыя, створаная на базе Генеральнага пагаднення

базе Генеральнага пагаднення па тарыфах і гандлі і якая

мае справу з правіламі гандлю паміж нацыямі.
Асновай дзейнасці СГА з’яўляюцца пагадненні, падпісаныя большай часткай гандлёвых дзяржаў і ратыфікаваныя іх парламентамі.
Мэта дзейнасці СГА – дапамога ў ажыццяўленні бізнесу вытворцам тавараў і паслуг, экспарцёрам і імпарцёрам.
Асноватворным дакументам СГА ў галіне рэгулявання правоў інтэлектуальнай уласнасці з’яўляецца Пагадненне па гандлёвых аспектах правоў інтэлектуальнай уласнасці.
Пагадненне замацоўвае абавязковыя для ўсіх членаў СГА мінімальныя стандарты абароны правоў інтэлектуальнай уласнасці і грунтуецца на шэрагу міжнародных канвенцый САІУ ў галіне міжнароднай абароны інтэлектуальнай уласнасці.

Слайд 31 Пагадненне па гандлёвых аспектах правоў інтэлектуальнай уласнасці (ТРІПС)

Пагадненне па гандлёвых аспектах правоў інтэлектуальнай уласнасці (ТРІПС) упершыню аб’яднала патрабаванні

упершыню аб’яднала патрабаванні да абедзвюх груп АІУ – прамысловай

уласнасці і аўтарскім праве і сумежных правах. У адрозненне ад большасці міжнародных пагадненняў па інтэлектуальнай уласнасці ТРІПС знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
Для Рэспублікі Беларусь далучэнне да ТРІПС мае першараднае значэнне з прычыны неабходнасці ўступлення нашай краіны ў СГА – міжнародную арганізацыю, што кантралюе 94% аб’ёму сусветнага тавараабароту.
Урад Рэспублікі Беларусь праводзіць актыўную працу па атрыманні рэспублікай статусу паўнапраўнага члена гэтай арганізацыі.

Слайд 32 Мэта Пагаднення ТРІПС – ахова і забеспячэнне правоў

Мэта Пагаднення ТРІПС – ахова і забеспячэнне правоў ін-тэлектуальнай уласнасці, садзейнічанне

ін-тэлектуальнай уласнасці, садзейнічанне тэхнічнаму праг-рэсу, перадачы і распаўсюджванню тэхналогій

да ўзаем-най выгады вытворцаў і карыстальнікаў тэхнічнымі веда-мі, садзейнічанне сацыяльна-эканамічнаму дабрабыту і дасягненню балансу правоў і абавязацельстваў.
Нягледзячы на спробу стварыць ўсёабдымны міжнарод-ны дагавор, які тычыцца ўсіх АУІ, Пагадненне змяшчае некалькі прынцыповых палажэнняў, якія адрозніваюцца ад нормаў ўжо існуючых актаў.
Да такіх палажэнняў можна аднесці рэжым найбольшага спрыяння, якога няма ні ў Бернскай, ні ў Парыжскай канвенцыях, сутнасць якога складаецца ў тым, што ў дачыненні да аховы інтэлектуальнай уласнасці любыя выгады, льготы, прывілеі або імунітэты, якія даюцца краінай-членам грамадзянам краіны, неадкладна і безумоўна распаўсюджваюцца на грамадзян ўсіх іншых краін-членаў.

Слайд 33 Выкананне стандартаў ТРІПС патрабуе наяўнасці ў краін-членаў адпаведнага

Выкананне стандартаў ТРІПС патрабуе наяўнасці ў краін-членаў адпаведнага заканадаўства і выканаўчых

заканадаўства і выканаўчых органаў, для чаго заканадаўства краін-членаў павінна

прадугледжваць працэдуры па забеспячэнню абароны правоў, якія дазваляюць ажыццяўляць эфектыўныя дзеянні супраць любога акта іх парушэння, уключаючы тэрміновыя меры па прадухіленні парушэнняў, а таксама сродкі судовай абароны, якія адыгрываюць стрымальную ролю ў дачыненні да далейшых парушэнняў. Гэтыя працэдуры прымяняюцца такім чынам, каб пазбегнуць стварэння бар’ераў для законнага гандлю і забяспечыць абарону супраць злоўжывання імі.
З гэтай мэтай краіны-члены прадугледжваюць крымінальныя працэдуры і пакаранні, якія прымяняюцца ў выпадках наўмыснага парушэння аўтарскага права, здзейсненага ў камерцыйных маштабах. Меры стрымання ўключаюць турэмнае зняволенне і (або) грашовыя штрафы, дастатковыя для таго, каб служыць сродкам стрымлівання.

Слайд 34 Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. Адным з кірункаў

Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. Адным з кірункаў дзейнасці з’яўляецца даследаванне

дзейнасці з’яўляецца даследаванне ролі правоў інтэлектуальнай уласнасці ў стымуляванні

распаўсюджвання ведаў і стварэння інавацый.
АЭСР вывучае эканамічнае ўздзеянне рэжымаў інтэлектуальнай уласнасці ў высокатэхналагічных галінах прамысловасці і ў грамадскіх даследаваннях, ацэньвае палітыку і інстытуцыйную практыку кіравання і выкарыстання інтэлектуальнай уласнасці, а таксама распрацоўвае індыкатары для ацэнкі эфектыўнасці трансферу тэхналогій.
Еўразійская патэнтавая канвенцыя. Рэгулюе працэдуры атрымання ахоўных дакументаў, якія дзейнічаюць ва ўсіх краінах – удзельніцах Канвенцыі. Для кожнай вынаходкі забяспечваецца падача адной заяўкі на рускай мове, правядзенне адной экспертызы з далейшай выдачай адзінага еўразійскага патэнта, дзеючага ва ўсіх краінах – удзельніцах Канвенцыі.

Слайд 35 Рацыяналізатарская прапанова
Рацыяналізатарскай прапановай прызнаецца
тэхнічнае рашэнне, якое прадугледжвае стварэнне

Рацыяналізатарская прапановаРацыяналізатарскай прапановай прызнаеццатэхнічнае рашэнне, якое прадугледжвае стварэнне або змяненне канструкцыі

або змяненне канструкцыі выраба, тэхналогіі вытворчасці і тэхнікі, састава

матэрыялу, які з’яўляецца новым і карысным для прадпрыемства, якому яно пададзена;
новае для прадпрыемства арганізацыйнае рашэнне, якое дае эканомію працоўных, сыравінных, паліўна-энергетычных і іншых матэрыяльных рэсурсаў або іншы станоўчы эфект.
(п. 1 Тыпавога палажэння аб рацыяналізатарскай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджанага пастановай Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь).

Слайд 36 Для прызнання рашэння рацыяналізатарскім неабходна:
каб яно было адным

Для прызнання рашэння рацыяналізатарскім неабходна:каб яно было адным з відаў тэхнічных

з відаў тэхнічных рашэнняў або арганізацыйным рашэннем. Тэхнічнае рашэнне

ў рацыяналізатарскай прапанове дасягаецца шляхам стварэння або змены канструкцыі выраба, тэхналогіі вытворчасці і тэхнікі, якая прымяняецца або змены саставу матэрыялу;
яно павінна быць новым для прадпрыемства, якому пададзена. Новым прызнаецца тэхнічнае або арганізацыйнае рашэнне, калі яно ці такое ж рашэнне да падачы заявы па ўсталяванай форме:
а) не выкарыстоўвалася на прадпрыемстве, акрамя выпадкаў, калі рашэнне выкарыстоўвалася па ініцыятыве аўтара на працягу не больш за тры месяцы да падачы заявы;
б) не было вядома прадпрыемству ў ступені, дастатковай для яго практычнага ажыццяўлення;
в) не было прадугледжана абавязковымі для прадпрыемства нарматывамі (стандартамі, нормамі, тэхнічнымі ўмовамі);

Слайд 37 яно павінна быць карысным для прадпрыемства, якому пададзена,

яно павінна быць карысным для прадпрыемства, якому пададзена, г.зн. дазваляе атрымаць

г.зн. дазваляе атрымаць любы станоўчы эфект. Аднак калі рацыяналізатарскім

з’яўляецца арганізацыйнае рашэнне, яно павінна даваць эканомію працоўных, сыравінных, паліўна-энергетычных і іншых матэрыяльных рэсурсаў ці іншы станоўчы эфект.
Не прызнаецца рацыяналізатарскай прапанова, калі
яна ставіць задачу або толькі вызначае эфект, які можа быць атрыманы ад прымянення прапановы, яле не з’яўляецца рашэннем;
створанае спецыялістамі ў парадку выканання канкрэтнага службовага задання або дамоўных работ;
зніжае надзейнасць, даўгавечнасць і іншыя паказчыкі якасці прадукцыі або пагаршае ўмовы працы, якасць работ.

Слайд 38 Высновы
У Беларусі ў асноўным створана прававая база для

ВысновыУ Беларусі ў асноўным створана прававая база для аховы аўтар-скіх і

аховы аўтар-скіх і сумежных правоў. Неабходнасцю нашага часу з’яўляецца

ўніверсалізацыя аховы розных відаў інтэлектуальнай уласнасці.
Рацыяналізатарскім з’яўляецца тэхнічнае або арганізацыйнае рашэнне, якое дае эканомію працоўных, сыравінных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў ці станоўчы эфект.
Роля сістэмы кіравання АІУ і яе значэнне ў рынкавых умовах выцякаюць з вызначальнай ролі і значэння АІУ ў канкурэнтнай барацьбе за рынкі збыту.
Без патэнтнай аховы немагчыма абарона вытворцы прадукцыі ад нядобрасумленнай канкурэнцыі і атрыманне ім адпаведнай матэрыяльнай карысці.
Кіраванне інтэлектуальнай уласнасцю на міжнародным узроўні ўяўляе сабой задачу велізарнай складанасці і важнасці. Інтэлектуальная ўласнасць сёння гэтак непарыўна ўплецена ў тканіну міжнародных адносін, што даўно ўжо ператварылася ў адзін з найважнейшых аспектаў двухбаковых і шматбаковых міждзяржаўных сувязяў і ўзаемадзеяння краін у галіне навукі, тэхнікі, мастацтва і культуры.

  • Имя файла: dzyarzhaўnae-kіravanne-іntelektualnay-ulasnastsyu.pptx
  • Количество просмотров: 110
  • Количество скачиваний: 0