Что такое findslide.org?

FindSlide.org - это сайт презентаций, докладов, шаблонов в формате PowerPoint.


Для правообладателей

Обратная связь

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Яндекс.Метрика

Презентация на тему Жыццё і дзейнасць Ефрасінні Полацкай

Ефрасіння Полацкая, верагоднае хроснае імя Еўпра́ксія, свецкае імя Прадсла́ва (магч. 5 студзеня 1104, Віцебск — 23 мая 1167 або 25 мая 1167 (раней існавала меркаванне пра год смерці 1173, аднак цяпер гэтая дата лічыцца малаімавернай), Іерусалім)
Жыццё і дзейнасць Ефрасінні ПолацкайПадрыхтавала студэнтка групы IЯ -11 Ерш Веранiка Ефрасіння Полацкая, верагоднае хроснае імя Еўпра́ксія, свецкае імя Прадсла́ва (магч. 5 студзеня Прадслава паходзіла з роду князёў, які браў пачатак ад Ізяслава — сына Прадслава была старэйшай і доўгачаканай дачкой у сям'і. Князь Георгій, бацька Прадславы, Прадслава атрымала параўнальна добрую для таго часу хатнюю адукацыю. У 12-гадовым узросце Верагодна, у канцы 1110-х гг. Ефрасіння прыняла і чын схімы. Праз пэўны Працэс пісьма быў надзвычай складаны і марудны, гэта была нялёгкая фізічная праца, «Жыццё» апавядае, што аднойчы ангел у сне ўзяў Ефрасінню і прывёў у Будаваў царкву Святога Спаса вядомы дойлід Іаан. Царква ў Сяльцы ўяўляе сабой Памочніцамі Ефрасінні сталі сёстры: родная Гардзіслава і стрыечная Звеніслава.Ефрасіння, якая на той У лета 6669 кладзе Еўфрасіння святы крыж у сваім манастыры, у царкве Да асветніцкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай адносіцца і адкрыццё іканапіснай і ювелірнай майстэрань. У 1921 годзе крыж канфіскавалі савецкія ўлады. У 1928 годзе дырэктар Беларускага У канцы жыцця Ефрасіння намерылася выехаць у доўгае падарожжа ў Іерусалім, што Праз некалькі дзён яна захварэла і паслала брата з сястрой за святой «Жыціе Ефрасінні Полацкай» — адзін з найбольш ранніх твораў гістарычнай прозы, адзіная http://be.wikipedia.orghttp://slovo.wsВыкарыстаныя крынiцы:
Слайды презентации

Слайд 2 Ефрасіння Полацкая, верагоднае хроснае імя Еўпра́ксія, свецкае імя

Ефрасіння Полацкая, верагоднае хроснае імя Еўпра́ксія, свецкае імя Прадсла́ва (магч. 5

Прадсла́ва (магч. 5 студзеня 1104, Віцебск — 23 мая

1167 або 25 мая 1167 (раней існавала меркаванне пра год смерці 1173, аднак цяпер гэтая дата лічыцца малаімавернай), Іерусалім) — манахіня і ігумення праваслаўнага манастыра, асветніца. Стала першай жанчынай, кананізаванай Рускай праваслаўнай царквой у 1547 годзе, а пасля прылічанай да святых ў 1893.

Жыццё Ефрасінні Полацкай


Слайд 3 Прадслава паходзіла з роду князёў, які браў пачатак

Прадслава паходзіла з роду князёў, які браў пачатак ад Ізяслава —

ад Ізяслава — сына Уладзіміра Вялікага (Хрысціцеля) і яго

жонкі-выгнанніцы Рагнеды (Гарыславы). Сын Ізяслава князь-чарадзей Усяслаў Брачыславіч, які адваёўваў сваё права на вялікакняскі пасад, — быў дзедам Прадславы, а яе бацька «меншы» (магчыма, малодшы) з сямі сыноў Усяслава — Георгій. Традыцыйна лічыцца, што Георгій — хроснае імя Святаслава Усяславіча, але ж яно магло належаць і князю Расціславу: лёсы братоў былі вельмі падобныя, а канкрэтных гістарычных звестак пра іх захавалася надзвычай мала.


Нараджэнне


Слайд 4 Прадслава была старэйшай і доўгачаканай дачкой у сям'і.

Прадслава была старэйшай і доўгачаканай дачкой у сям'і. Князь Георгій, бацька

Князь Георгій, бацька Прадславы, быў «меншым» па гадах за

сваіх братоў, таму ён не мог уладарыць Полацкім княствам. Многія даследчыкі лічаць, што Георгію для княжання і нясення хрысціянскай асветы быў выдзелены горад Віцебск, дзе, як мяркуюць, магчыма і была народжана Прадслава.

Паводле ўскосных звестак, маці была адна са старэйшых дачок Уладзіміра Манамаха, і, магчыма, звалася Соф'я. І
Прадслава была не адзіным дзіцём у сям'і, акрамя яе былі яшчэ малодшыя сёстры і браты. У «Жыціі» агіяграф называе іх імёны: малодшая сястра Гардзіслава і брат Давід. Летапіс «Аповесць мінулых гадоў» гаворыць яшчэ аб Васільку.

Сям'я


Слайд 5 Прадслава атрымала параўнальна добрую для таго часу хатнюю

Прадслава атрымала параўнальна добрую для таго часу хатнюю адукацыю. У 12-гадовым

адукацыю. У 12-гадовым узросце бацька намерыўся выдаць яе замуж.

Князёўна, аднак, адмовілася ад шлюбу і ўвогуле ад свецкага жыцця, і патаемна прыняла пострыг у Полацкім манастыры (15 лютага 1116). Прычыны такога ўчынку невядомыя, але не выключана, што тут паўплывала даволі бяспраўнае становішча жонак тагачасных арыстакратаў. Бацька Святаслаў Усяславіч не ўхваліў выбару дачкі, адгаворваў дачку; як па нябожчыцы галасіла і маці, княгіня Соф'я. Дзяўчына атрымала новае імя — Еўфрасіння. Магчыма, што пострыг адбыўся 25 верасня, калі царква адзначае дзень святой Еўфрасінні Александрыйскай.

Пострыг у манахіні


Слайд 6 Верагодна, у канцы 1110-х гг. Ефрасіння прыняла і

Верагодна, у канцы 1110-х гг. Ефрасіння прыняла і чын схімы. Праз

чын схімы. Праз пэўны час дзяўчына перасялілася з дапамогай

полацкага епіскапа Іллі Еўпрасіння ў келлі — галубніцы Сафійскага сабора, пачала перапісваць кнігі ў скрыпторыі пры тамтэйшай бібліятэцы. Менавіта перапісванне кніг было, відаць, адным з яе схімных зарокаў.

Асветніцкая дзейнасць


Слайд 7 Працэс пісьма быў надзвычай складаны і марудны, гэта

Працэс пісьма быў надзвычай складаны і марудны, гэта была нялёгкая фізічная

была нялёгкая фізічная праца, і ёй займаліся выключна мужчыны.

Перапісчык пісаў не на стале, а на далоні левай рукі, якую ўпіраў локцем у калена. Пісалі на пергаменце ўставам — буйным і прамым, без нахілу, почыркам, кожная літара аддзялялася ад суседняй. Перапісчык павінен быў не толькі добра ведаць граматыку, але і мець мастацкія здольнасці, бо пачатковыя літары і загалоўкі раздзелаў трэба было аздабляць жывёльным ці раслінным арнаментам. Акрамя таго кнігі часта ўпрыгожваліся адмыслова выпісанымі загаловачнымі літарамі, буквіцамі ці ініцыяламі і мініяцюрамі. За дзень можна было спісаць не больш за чатыры старонкі. Ужо тое, што за такую цяжкую справу ўзялася маладая дзяўчына, было подзвігам.

Паводле вуснага падання, некаторыя гісторыкі высунулі гіпотэзу, што летапіс Полацкага княства, які знаходзіўся ў Полацкай бібліятэцы і не захаваўся да нашых дзён, пісаўся прападобнай Ефрасінняй. Аднак даследчыкі лічаць, што звесткі пра пісанне Ефрасінняй Полацкага летапісу хутчэй за ўсё легендарныя, нічым не пацверджаныя.

Слайд 8 «Жыццё» апавядае, што аднойчы ангел у сне ўзяў

«Жыццё» апавядае, што аднойчы ангел у сне ўзяў Ефрасінню і прывёў

Ефрасінню і прывёў у Сяльцо, за две вярсты ад

Полацка на беразе Палаты, і сказаў: «Тут належыць табе быць!» Сон паўтарыўся тройчы. Пасля гэтага полацкі епіскап Ілля, паклікаўшы полацкага князя Барыса, бацьку Святаслава і іншых знатных палачан, абвясціў, што аддае чарніцы Сяльцо.

Там жа, у Сяльцы Ефрасіння Полацкая, тады яшчэ інакіня, ініцыявала будову жаночага Спаскага манастыра. Каля 1133 года адбылося будаўніцтва Спасаўскага сабора, што стала найбуйнейнай падзеяй полацкага дойлідства таго перыяду (заказчыкам пабудовы мог быць князь Васілька, які вярнуўся на радзіму з Візантыі). Згодна «Жыццю» царква была пабудавана рэкордна хутка па тых часах — за 30 тыдняў (адзін будаўнічы сезон). Калі ў будаўнікоў скончыўся будаўнічы матэрыял — плінфа, то пасля малітвы Ефрасінні назаўтра ў печы знайшлася плінфа і ў той жа дзень быў узнесены крыж (гісторык архітэктуры і археолаг М. Варонін лічыў, што недахоп цэглы быў выкліканы незвычайнасцю верхніх частак храма, якія патрабавалі шмат будаўнічага матэрыялу)

Будаўніцтва храмаў і манастыроў

Спаса-Праабражэнская царква (Спасаўскі сабор)


Слайд 9 Будаваў царкву Святога Спаса вядомы дойлід Іаан. Царква

Будаваў царкву Святога Спаса вядомы дойлід Іаан. Царква ў Сяльцы ўяўляе

ў Сяльцы ўяўляе сабой трохнефны шасцістаўповы крыжова-купальны храм памерам

8x12 метраў. Пабудаваны на беразе Палаты храм стаяў на месцы старой рэзідэнцыі полацкіх епіскапаў а Ефрасіння тады ж была ўзведзена ў сан ігуменні гэтага манастыра. Спасаўскі сабор два з паловай стагоддзі належаў ордэну езуітаў і быў касцёлам. На сёння — гэта адзіны ў Беларусі храм, дзе захаваліся роспісы XII стагоддзя.

Пазней Ефрасіння ініцыявала будову мужчынскага Багародзіцкага манастыра (збуд. у сяр. XII ст.; у 1580 г. ўжо не існаваў, або быў у поўным заняпадзе) і царквы Святой Багародзіцы пры ім (1151—1154 гг., асвячэнне — 1157 г.) не захавалася.

Роспіс сцен Спаса-Ефрасінняўскай царквы. Выява святой пакутніцы


Слайд 10 Памочніцамі Ефрасінні сталі сёстры: родная Гардзіслава і стрыечная

Памочніцамі Ефрасінні сталі сёстры: родная Гардзіслава і стрыечная Звеніслава.Ефрасіння, якая на

Звеніслава.

Ефрасіння, якая на той час была ігуменняй, папрасіла бацьку

прыслаць да яе малодшую сястру для навучання грамаце; а пасля таемна пастрыгла яе ў манашкі. Бацька, калі даведаўся пра гэта, у вялікай роспачы прыехаў у Сяльцо, горка плакаў і не хацеў аддаваць у манахіні і другую дачку. Пострыг Гардзіславы адбыўся не пазней за 1129 год.

У тым жа 1129, ці можа нават у 1128 годзе, хутка пасля смерці свайго бацькі, следам за Гардзіславаю, у Спасаву абіцель уступае і стрыечная сястра Еўфрасінні Звеніслава Барысаўна. Звеніслава сама прыйшла да Ефрасінні і прынесла свой багаты пасаг у дар храму. Атрымаўшы пасля пострыгу імя Еўпраксія, яна была асабліва блізкая з Ефрасінняй. Пазней Еўпраксія заняла месца Ефрасінні і стала ігуменняй, працягваючы асветніцкую дзейнасць сястры.

Перад самым ад'ездам насуперак волі свайго брата Вячкі зрабіла манахінямі яго дачок: Вольгу і Кірыяну. «Жыціе» сцвярджае, што Ефрасіння мела ад Бога дар: зірнуўшы на каго, адразу бачыла, ці мае той чалавек дух дабрадзейны і ці можа ён стаць Божым абраннікам.

Пакліканне родных сясцёр да манаства


Слайд 11 У лета 6669 кладзе Еўфрасіння святы крыж у

У лета 6669 кладзе Еўфрасіння святы крыж у сваім манастыры, у

сваім манастыры, у царкве святога Спаса. Дрэва гэтае бясцэннае,

акова ж яго з золата і срэбра... І хай не выносяць яго з манастыра ніколі, і не прадаюць, не аддаюць... Ефрасіння ж, раба Хрыстова, што справіла гэты крыж, здабудзе вечнае жыццё з усімі святымі...
Надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай (пераклад на беларускую мову)

Крыж Ефрасінні Полацкай


Слайд 12 Да асветніцкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай адносіцца і адкрыццё

Да асветніцкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай адносіцца і адкрыццё іканапіснай і ювелірнай

іканапіснай і ювелірнай майстэрань. У 1161 годзе Ефрасіння Полацкая

заказала мясцоваму майстру Лазару Богшу выраб напрастольнага крыжа з рэліквіямі, які пазней стаў вядомы як Крыж Ефрасінні Полацкай. Крыж стаў беларускай нацыянальнай святыняй і адначасова помнікам старабеларускага пісьменства.

Крыж быў каўчэгам для захавання хрысціянскіх рэліквій. Ён быў шасціканцовы, вышынёй 52 см, даўжынёй верхняй папярочкі — 12 см, ніжняй — 21 см, таўшчынёй — 2,5 см. Аснова крыжа — кіпарысавае дрэва, пакрыты золатам з каштоўнымі камянямі.

Крыж захоўваўся ў царкве Святога Спаса да пачатку XIII ст., пасля спярша быў перавезены ў Смаленск, адтуль у 1514 годзе Іванам III у Маскву, аднак быў вернуты на радзіму Іванам Грозным. Падчас вайны 1812 года крыж быў схаваны ў сцяне Сафійскага сабора ў замураванай нішы, а ў 1841 годзе вернуты ў храм Спаса.

Крыж Ефрасінні Полацкай. Выява 1889 года


Слайд 13 У 1921 годзе крыж канфіскавалі савецкія ўлады. У

У 1921 годзе крыж канфіскавалі савецкія ўлады. У 1928 годзе дырэктар

1928 годзе дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея В. Ластоўскі вывез

крыж з Полацка ў Мінск, а ў наступным годзе перадаў яго Беларускаму музею ў Магілёве, аб чым быў складзены Акт. Акт 1929 года сведчыць аб вялікіх мастацкіх стратах крыжа: 13 выяў святых былі выламаны ці сапсаваны, з каштоўных камянёў засталіся толькі два — аметыст і гранат, з розных частак помніка зніклі кавалачкі золата і бусінкі жэмчугу, бачны сляды няўдалых спроб рамонту.

Крыж канчаткова згублены ў 1941 годзе падчас адступлення Чырвонай арміі з Магілёва.

Пасляваенныя пошукі крыжа былі беспаспяховымі, таму ў 1997 годзе брэсцкім майстрам Мікалаем Кузьмічом зроблена дакладная копія крыжа, якая захоўваецца ў Полацку ў царкве Еўрасінні Полацкай.

Слайд 14 У канцы жыцця Ефрасіння намерылася выехаць у доўгае

У канцы жыцця Ефрасіння намерылася выехаць у доўгае падарожжа ў Іерусалім,

падарожжа ў Іерусалім, што было з трывогай успрынята палачанамі.

На развітанне з Ефрасінняй прыбываюць у Полацкі манастыр яе браты Васілька, Вячаслаў і Давід. Любімы брат Вячаслаў прыязджае з дзвюма дочкамі — Кірыніяй і Вольгай, якіх прадстаўляе сястры і просіць аб блаславенні, што сведчыць аб вялікай пашане, якой пры жыцці была ўганаравана Еўфрасіння, а пасля спаўняе волю Еўфрасінні, каб дзве яго дачкі засталіся на паслушанні ў манастыры. Ігуменства над манастырамі Еўфрасіння перадае сваёй сястры Еўдакіі.

Атрымаўшы блаславенне полацкага епіскапа Дыянісія, выправілася разам з братам Давідам і стрыечнай сястрой Еўпраксіяй спачатку ў Канстанцінопаль, потым у святую землю. Магчыма, што пры гэтым Ефрасіння выконвала і царкоўна-дыпламатычную місію, а на землях Русі, праз якія праязджала — міратворчую місію. Само падарожжа было сухаземным, а не традыцыйным шляхам «з варагаў у грэкі».

Паломніцтва ў Іерусалім

Выява гарадоў Святой зямлі (на дальнем баку бачны Іерусалім), 13 ст.


Слайд 15 Праз некалькі дзён яна захварэла і паслала брата

Праз некалькі дзён яна захварэла і паслала брата з сястрой за

з сястрой за святой вадой на Іардан.

Пасля яўлення Еўфрасіння

пачала падрыхтоўку да сваей канчыны. У старажытную Лаўру Савы Асвячонага яна пасылае з прашэннем, каб яе пахавалі ў манастырскім храме. Аднак Лаўра была мужчынскім манастыром і там не прымалі жанчын. А. А. Мельнікаў слушна сцвярджае, што жаданне быць пахаванай у манастыры Святога Савы было вынікам наследавання Еўфрасінняй Полацкай жыцця Еўфрасінні Александрыйскай, якая пражыла жыццё пад выглядам інака Ізмарагда і была пахавана ў мужчынскім манастыры. Атрымаўшы адмову, Еўфрасіння пасылае слугу купіць труну ў камеры храма Прасвятой Багародзіцы ў Феадосіевым манастыры.

Хварэла Ефрасіння 23 дні, памерла 23 мая 1167 года.

Слайд 16 «Жыціе Ефрасінні Полацкай» — адзін з найбольш ранніх

«Жыціе Ефрасінні Полацкай» — адзін з найбольш ранніх твораў гістарычнай прозы,

твораў гістарычнай прозы, адзіная крыніца біяграфічных звестак пра ігуменню.

«Жыціе»

складзена, верагодна, манахам з манастыра Св. Багародзіцы. У творы аўтар услаўляе настойлівую і самаахвярную жанчыну, яе імкненне да ведаў і духоўнай дасканаласці, перадае ў строгай храналагічнай паслядоўнасці сапраўдныя гістарычныя факты, звесткі пра Полацк, яго культурнае жыццё, побыт княжацкай сям'і

«Жыціе Ефрасінні Полацкай»


  • Имя файла: zhytstsyo-і-dzeynasts-efrasіnnі-polatskay.pptx
  • Количество просмотров: 145
  • Количество скачиваний: 0