якім правільна расстаўлены знакі прыпынку.
1)
У вершы «Роднае слова» Якуб Колас выказаў пачуццё гонару за родную мову: «Магутнае слова, ты, роднае слова! Са мной ты на яве і ў сне».
2) Жыццё пражыць — не поле перайсці гаворыць народная мудрасць.
2. Правільна расстаўце знакі прыпынку ў сказах з простай мовай.
1) Гэтыя людзі шчаслівыя, таму што ўмеюць усміхацца, — сказаў настаўнік.
2)Адкуль у цябе столькі гонару спытаў Іван, глянуўшы на брата.
3. Перабудуйце складаны сказ у сказ з простай мовай.
Званы Хатыні, мемарыял у Брэсцкай крэпасці-героі нагадваюць жывым людзям, каб яны помнілі і не дапускалі новай бойні.
II варыянт
1. Адзначце сказ, у якім правільна расстаўлены знакі прыпынку.
1) «Шануйце і любіце сваю родную мову» з такімі словамі звяртаўся да вас дзеці народны пісьменнік Беларусі Якуб Колас.
2) Пятрусь Броўка пісаў: «Багата, родная ты мова».
2. Правільна расстаўце знакі прыпынку ў сказах з простай мовай.
1)Якуб Колас гаварыў роднае слова першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет.
2)Куды ты сабраўся ў такую рань запытала маці.
3. Перабудуйце складаны сказ у сказ з простай мовай.
Неаднаразова бацька гаварыў сыну, што меркаваць
аб чалавеку трэба па яго справах.