у вёсцы Гарошкаў, Рэчыцкага раёна, Гомельскай вобласці. Быў найменшым
з чатырох дзяцей у сям’і Марыі й Ціхана Сысоў. У 1977 годзе ён паступіў на гісторыка-філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Ф. Скарыны, які скончыў у 1982 годзе. Пасьля двухгадовай службы ў войску сувязістам у Польшчы працаваў у Веткаўскай раённай газэце «Перамога Кастрычніка». У 1985 годзе Сыс пераехаў у Менск, дзе працаваў старэйшым спэцыялістам на Беларускім тэлебачаньні.