Что такое findslide.org?

FindSlide.org - это сайт презентаций, докладов, шаблонов в формате PowerPoint.


Для правообладателей

Обратная связь

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Яндекс.Метрика

Презентация на тему Янка Сіпакоў

Янка Сіпакоў - яскравы прадстаўнік сучаснай беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся ў 1936 годзе  у вёсцы Зубрэвічы Аршанскага раёна Вучыўся ў Зубрэвіцкай сярэдняй школе і адначасова працаваў паштальёнам. Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1960). Працаваў у
Янка Сіпакоў Янка Сіпакоў - яскравы прадстаўнік сучаснай беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся ў 1936 Ранняя творчасць Янкі Сіпакова характарызуецца шчырлівай даверлівасцю і лірычнасцю, глыбокай душэўнасцю, засярождваецца Пошукі ў прозе Янка Сіпакоў пачаў нарысамі «Акно, расчыненае ў зіму», «Па Прыродныя і экалагічныя катастрофы гэтаксама знаходзяць сваё адлюстраванее ў творчасці Янкі Сіпакова. Паэзія на гістарычную тэматыку - прыкметная частка творчасці Янкі Сіпакова. Тут не
Слайды презентации

Слайд 2 Янка Сіпакоў - яскравы прадстаўнік сучаснай беларускай літаратуры.

Янка Сіпакоў - яскравы прадстаўнік сучаснай беларускай літаратуры. Ён нарадзіўся ў

Ён нарадзіўся ў 1936 годзе  у вёсцы Зубрэвічы Аршанскага

раёна Вучыўся ў Зубрэвіцкай сярэдняй школе і адначасова працаваў паштальёнам. Скончыў аддзяленне журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1960). Працаваў у шклоўскай раённай газеце «Чырвоны барацьбіт» (1954 - 1955), у часопісе «Вожык» (1960-1973), з 1973 - загадчык аддзела мастацтва, крытыкі і бібліяграфіі часопіса «Маладосць» (з 1989 г. - адказны сакратар). Яго дзянцінства прыйшлося на гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага ліхалецця. Разам са сваімі аднагодкамі Янка Сіпакоў адносіцца да аўтараў "філалагічнага пакалення", "дзяцей вайны", "шасцідзясятнікаў". Вялікі аўтар пакінуў пасля сябе і вершы, і балады, і пераклады, і нарысы, і эсэ, і апавяданні. Ён шырока ўжываў розныя мастацкія сродкі, розныя памеры, уздымаў розныя тэмы. Адметныя рысы яго творчасці - уменне спалучаць абагуленае і канкрэтнае, традыцыйна-класічнае і фальклорнае, паказваць рэчы узбуйнена і каларытна.

Слайд 3 Ранняя творчасць Янкі Сіпакова характарызуецца шчырлівай даверлівасцю і

Ранняя творчасць Янкі Сіпакова характарызуецца шчырлівай даверлівасцю і лірычнасцю, глыбокай душэўнасцю,

лірычнасцю, глыбокай душэўнасцю, засярождваецца на унутраным свеце чалавека. У

зборніках паэзіі "Сонечны дождж", "Лірычны вырай", "Дзень", "З вясны ў лета" творы напоўнены святлом і сонцам, шчырасцю і дабрынёй, юнацкай усхваляванасцю, болем аб незабыўным, перажытым. Лепшыя творы ўвайшлі ў кнігу выбранай паэзіі "Вочы ў вочы", дзе Янка Сіпакоў "вочы ў вочы" размаўляе з Радзімай і часам, з сённяшнім і ўчорашнім днём, з прыродай і зямлёй, з сябрамі і каханай. Для стварэння цыкла паэзіі "Жанчына" Янка Сіпакоў карыстаўся санетам - адной з самых лірычных форм паэзіі. Таксама ў санетах былі ўзняты тэмы адказнасці чалавека за будучае планеты, чысціні і прыгажосці чалавечых стасункаў.

Слайд 4 Пошукі ў прозе Янка Сіпакоў пачаў нарысамі «Акно,

Пошукі ў прозе Янка Сіпакоў пачаў нарысамі «Акно, расчыненае ў зіму»,

расчыненае ў зіму», «Па зялёную маланку», «Там, дзе Сібір»,

«Даверлівая зямля». У прозе мастак звяртаўся да мінулых часоў і сённяшняга дня, пісаў пра гістарычныя падзеі, набалелыя праблемы штодзённасці, марыў, разважаў, асэнсоўваў і пераасэнсоўваў адвечныя пытанні. Янка Сіпакоў карыстаўся формай вольных назіранняў, якія выліваліся ў нарысы, эсэ, апавяданні. Творчасць рознілася па змесце і па тэматыцы, былі цыклы мініяцюр, гістарычных апавяданняў, зборнікі гумарэсак, фантастычна-прыгодніцкая аповесць "Блуканне па іншасвеце", кнігі прозы «Крыло цішыні» («Кніга вёскі»), «Жанчына сярод мужчын» , «Усе мы з хат», «Спадзяванне на радасць», «Пяць струн», «Сад людзей», «Журба ў стылі рэтра».

Слайд 5 Прыродныя і экалагічныя катастрофы гэтаксама знаходзяць сваё адлюстраванее

Прыродныя і экалагічныя катастрофы гэтаксама знаходзяць сваё адлюстраванее ў творчасці Янкі

ў творчасці Янкі Сіпакова. Трагедыя землятрусу ў Арменіі раскрыта

ў кнізе паэм у прозе "Ахвярны двор", чарнобыльскай катастрофе прысвечана паэма «Одзіум». Янка Сіпакоў успрымае чарнобыльскую бяду як несправядлівую д'ябальскую кару, звяртаецца да Усявышняга з просьбай заступіцца за Беларусь, за яе цярплівых пакутнікаў, стаць літасцівым да іх. Паэта не пакідае надзея на непераможнасць і бясконцасць жыцця: «I ўсё ж падай, семя, на маю зняможаную зямлю! I прарастай. I спялі такую патрэбную нам зараз надзею. Бо, калі ёсць бяда, трэба, каб была і надзея».


  • Имя файла: yanka-sіpakoў.pptx
  • Количество просмотров: 160
  • Количество скачиваний: 0