Что такое findslide.org?

FindSlide.org - это сайт презентаций, докладов, шаблонов в формате PowerPoint.


Для правообладателей

Обратная связь

Email: Нажмите что бы посмотреть 

Яндекс.Метрика

Презентация на тему Гістарычная асоба ў аповесці Васіля Быкава Знак бяды. 11 клас

Содержание

Жыццё і смерць аляксандра чарвякова(нарадзіўся 8 сакавіка 1892, в. Дукоркі Ігуменскага павета Мінскай губерніі, цяпер у межах в. Дукора, Пухавіцкі раён — памёр 16 чэрвеня 1937, Мінск) — беларускі і савецкі дзяржаўны дзеяч, партыйны дзеяч РКП(б) і КП(б)Б.
Жыццё і смерць чарвякова аляксандра рыгоравіча1-га старшыні прэзідыума цвк ссср і бссрПадрыхтавала Жыццё і смерць аляксандра чарвякова(нарадзіўся 8 сакавіка 1892, в. Дукоркі Ігуменскага павета Мінскай губерніі, цяпер у «Хачу быць народным настаўнікам…»	Біяграфія Аляксандра Чарвякова характэрная для таго часу: нарадзіўся 8 Неабыякавы да палітыкі	Тагачасная сістэма адукацыі прадугледжвала навучанне толькі на адной мове – Бліскучая кар’ера	Па бальшавіцкіх мерках Аляксандр Чарвякоў зрабіў бліскучую і імклівую кар’еру. Глядзіце Малады кіраўнік беларусі	Адным з першых крокаў, які зрабіў малады кіраўнік Беларусі, была Вольнасці не даруюць!	Менавіта за Чарвяковым Савецкая Беларусь пачала прырастаць забранымі тэрыторыямі. Літаратуразнавец Крывавы 1937-ы	У межах сваёй кампетэнцыі Чарвякоў працягвае праводзіць незалежную палітыку. Спіс “грахоў” «вораг народа»	Кропка ў жыцці Аляксандра Чарвякова была пастаўленая падчас працы XVI з’езду Апошняе месца прытулку	Чарвякова не ўдалося ціхенька пахаваць, як гісторыка Усевалада Ігнатоўскага, які Ушанаванне памяці	У 1967 годзе ў гонар Аляксандра Чарвякова названая вуліца і завулаку Цэнтральным раёне горада Мінска.   Таксама ў В.Быкаў «знак Бяды»      У «Знаку бяды» Васіля В.Быкаў «Знак бяды»	«Пятрок падумаў, што, мабыць, гэты старэйшы па ўзросту, а можа, В.Быкаў «Знак бяды»	Тая сустрэча ў хаце Багацькаў адбылася на пачатку 1937-га, перад «багацей, селянін…»	Уклаўшы ў вусны Аляксандра Чарвякова словы «то багатага жыцця, таварыш Багацька», Гістарычная асоба ў «знаку бяды»	Заклікаючы сялян багацець, Чарвякоў з аптымізмам глядзеў у
Слайды презентации

Слайд 2 Жыццё і смерць аляксандра чарвякова
(нарадзіўся 8 сакавіка 1892, 
в. Дукоркі Ігуменскага

Жыццё і смерць аляксандра чарвякова(нарадзіўся 8 сакавіка 1892, в. Дукоркі Ігуменскага павета Мінскай губерніі, цяпер

павета Мінскай губерніі,
цяпер у межах 
в. Дукора, Пухавіцкі раён — памёр 16 чэрвеня 1937, Мінск) —

беларускі і савецкі дзяржаўны дзеяч, партыйны дзеяч РКП(б) і КП(б)Б.

Слайд 3 «Хачу быць народным настаўнікам…»
Біяграфія Аляксандра Чарвякова характэрная для

«Хачу быць народным настаўнікам…»	Біяграфія Аляксандра Чарвякова характэрная для таго часу: нарадзіўся

таго часу: нарадзіўся 8 сакавіка 1892 года ў в.

Дукоркі Ігуменскага павета Мінскай губерні ў небагатай сям’і. Бацька будучага беларускага дзеяча быў з людзей простых, але ўмеў чытаць і пісаць, чым зарабляў сабе на жыццё. Разумеючы перспектывы адукаванага чалавека, ён з дзяцінства вучыў сваіх дзяцей грамаце. У пошуках заробку бацька вандраваў па дваранскіх маёнтках, аж пакуль не дабраўся да самой Вільні, куды ў хуткім часе перабралася і ўся сям’я. Там будучы беларускі лідар працаваў на будоўлі.
Марай маладога Чарвякова была пасада народнага настаўніка. Для яе ажыццяўлення ён паступіў у Віленскі настаўніцкі інстытут, які скончыў у 1915 годзе, здаўшы экзамены экстэрнам. Пасля навучання ён паехаў у Троцкі павет вучыць дзяцей літоўскіх сялян. За хуткі час Чарвякоў стаў сваім чалавекам сярод мясцовых.

Слайд 4 Неабыякавы да палітыкі
Тагачасная сістэма адукацыі прадугледжвала навучанне толькі

Неабыякавы да палітыкі	Тагачасная сістэма адукацыі прадугледжвала навучанне толькі на адной мове

на адной мове – расійскай, але Чарвякоў для лепшай

камунікацыі з вучнямі вывучыў польскую і літоўскую, якімі карыстаўся і на занятках. За гэта ён атрымлівае статус “нядобранадзейнага”. Магчыма, менавіта ў той час аформіліся яго погляды адносна нацыянальнай культуры, прычым не толькі беларускай.
Як і многія прадстаўнікі інтэлігенцыі, а настаўнікі ў прыватнасці, Чарвякоў быў неабыякавы да палітыкі. Ён актыўна займаецца ёй, ахвяруючы ўласным часам. У 1917 годзе Чарвякоў быў адным з арганізатараў і кіраўнікоў Беларускай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі, якая брала актыўны ўдзел у працы Першага Усебеларускага з’езду, выступаючы за самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Нягледзячы на гэта, ён быў добра знаёмы і падтрымліваў прыяцельскія стасункі з “правымі”, якія выступалі за абвяшчэнне незалежнай беларускай рэспублікі. Падчас разгону з’езду Чарвякоў нават быў затрыманы разам з іншай нацдэмаўскай публікай бальшавікамі. Не разабраліся, відаць.

Слайд 5 Бліскучая кар’ера
Па бальшавіцкіх мерках Аляксандр Чарвякоў зрабіў бліскучую

Бліскучая кар’ера	Па бальшавіцкіх мерках Аляксандр Чарвякоў зрабіў бліскучую і імклівую кар’еру.

і імклівую кар’еру. Глядзіце самі: у 1918 годзе ён

займае пасаду камісара Беларускага нацыянальнага камісарыята ў Петраградзе, праз год уваходзіць у першы урад БССР, абвешчанай у Смаленску, а ў 1920 годзе будзе абраны старшынёй СНК і ЦВК БССР. Апошнюю пасаду Чарвякоў будзе займаць да самай сваёй смерці ў 1937 годзе. Менавіта займаючы яе, ён паспее зрабіць надзвычай шмат для сваёй краіны.

Слайд 6 Малады кіраўнік беларусі
Адным з першых крокаў, які зрабіў

Малады кіраўнік беларусі	Адным з першых крокаў, які зрабіў малады кіраўнік Беларусі,

малады кіраўнік Беларусі, была спроба наладзіць сувязі з эміграцыяй.

Разумеючы неабходнасць у кваліфікаваных кадрах, ужо ў лютым 1921 года ЦВК Бе­ла­ру­сі звяр­таецца да зем­ля­коў, якія жы­вуць за мя­жой, з пра­па­но­вай вяр­нуц­ца на Ра­дзіму. На запрашэнне Чарвякова адгукаюцца многія вядомыя беларускія дзеячы, у тым ліку Вацлаў Ластоўскі. Пачынаецца сапраўднае беларускае Адраджэнне, вялікія грошы вылучаюцца на развіццё беларускай культуры, з’яўляюцца першыя ўстановы культуры і адукацыі.
Але не мовай адзінай. Сабраўшы каманду паплечнікаў, Аляксандр Чарвякоў удала рэалізуе праграму эканамічнага развіцця Беларусі, распрацоўваецца нават самастойная канцэпцыя “Беларусь – чырвоная Данія”, якая ўяўляла сабой шэраг мераў па развіцці невялікіх прыватных гаспадарак. У 1920-я гады эка­на­міч­ныя тэмпы Бе­ла­ру­сі апя­рэджва­лі на­ват РСФСР.

Слайд 7 Вольнасці не даруюць!
Менавіта за Чарвяковым Савецкая Беларусь пачала

Вольнасці не даруюць!	Менавіта за Чарвяковым Савецкая Беларусь пачала прырастаць забранымі тэрыторыямі.

прырастаць забранымі тэрыторыямі. Літаратуразнавец Язэп Янушкевіч згадвае нават пра

“мангольскі праект”, які прадугледжваў выхад БССР са складу СССР і стварэнне “незалежнай” ад яго краіны для вяртання Заходняй Беларусі. Беларускія ж нацыянал-камуністы хацелі скарыстацца ім, каб адарваць Беларусь ад савецкай імперыі.
Але нядоўга музыка іграла. Зразумела, што такія вольнасці не маглі застацца без увагі з боку цэнтра. Барацьба з іншадумствам пачалася ў 1929 годзе, пасля знакамітага выступу Сталіна на красавіцкім пленуме ВКП(б), на якім абвяшчалася пра “вырашальны паварот ва ўсёй нашай палітыцы”. Павярнулі, так павярнулі, што многія дагэтуль вывернуць не могуць.
У той жа год пачынаецца барацьба з “правым” ухілам у партыі, згортваецца ранейшая эканамічная палітыка, па ўсёй краіне адбываюцца арышты і суды. У 1930 бу­дзе сфабры­ка­ва­ная спра­ва “Са­ю­за вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі”, па якой арыш­ту­юць 108 ча­ла­век, а стар­шы­ню ЦВК аб­ві­на­ва­цяць у су­вя­зях з яго сябрамі, а таксама ў нацдэмаўшчыне, апартунізме і шавінізме.

Слайд 8 Крывавы 1937-ы
У межах сваёй кампетэнцыі Чарвякоў працягвае праводзіць

Крывавы 1937-ы	У межах сваёй кампетэнцыі Чарвякоў працягвае праводзіць незалежную палітыку. Спіс

незалежную палітыку. Спіс “грахоў” перад партыяй робіцца ўсё большым.

Апагеем стаў крывавы 1937 год, калі па ўсёй краіне, дзе так вольна дыхае чалавек, пракацілася чырвонае кола рэпрэсій. Абсалютная большасць “айцоў-заснавальнікаў” БССР альбо апынулася за кратамі, альбо была прыгаворана да найвышэйшай меры сацыяльнай абароны. Такой прыгожай фармулёўкай назвалі бальшавікі расстрэл.

Слайд 9 «вораг народа»
Кропка ў жыцці Аляксандра Чарвякова была пастаўленая

«вораг народа»	Кропка ў жыцці Аляксандра Чарвякова была пастаўленая падчас працы XVI

падчас працы XVI з’езду КП(б)Б 16 чэрвеня 1937 года,

на якім ён быў падвергнуты рэзкай крытыцы з боку аднапартыйцаў. Яго абвінавацілі ва ўсіх смяротных грахах бальшавіка: недастатковай барацьбе з ворагамі, палітычных памылках, сувязях з нацдэмамі ды іншымі шкоднікамі. Усе чакалі чарговага прызнання і пакаяння, а таксама новых фактаў з жыцця старшыні. Тады такія публічныя сеансы “псіхатэрапіі”, якія заканчваліся арыштам і судом назаўтра, практыкаваліся ва ўсіх куточках вялікай краіны.
Не дачакаліся. Рэвалюцыянер са стажам і паспяховы палітык, апынуўшыся фактычна ў безвыходнай сітуацыі, выбірае добраахвотны сыход з жыцця. Ён замыкаецца ва ўласным кабінеце і стрэлам у сэрца з табельнай зброі абрывае сваё жыццё.

Слайд 10 Апошняе месца прытулку
Чарвякова не ўдалося ціхенька пахаваць, як

Апошняе месца прытулку	Чарвякова не ўдалося ціхенька пахаваць, як гісторыка Усевалада Ігнатоўскага,

гісторыка Усевалада Ігнатоўскага, які аналагічным чынам скончыў сваё жыццё.

Два дні да труны памерлага ішлі людзі. Неслі кветкі. Беларусь развітвалася з сваім лідарам. Тым не менш у спіс ворагаў народу ён усё ж паспеў трапіць.
Такой, відаць, была падзяка ад таварышаў па партыі за ўсё зробленае.

Слайд 11 Ушанаванне памяці
У 1967 годзе ў гонар Аляксандра Чарвякова названая вуліца і завулак
у Цэнтральным раёне горада Мінска.

Ушанаванне памяці	У 1967 годзе ў гонар Аляксандра Чарвякова названая вуліца і завулаку Цэнтральным раёне горада Мінска.  Таксама ў


Таксама ў яго гонар названа вуліца

на радзіме ў аг. Дукоры, яго імём названа Свіслацкая сярэдняя школа Пухавіцкага раёна, дзе створаны прысвечаны яму музей, на доме ў Мінску, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Слайд 12 В.Быкаў «знак Бяды»

В.Быкаў «знак Бяды»   У «Знаку бяды» Васіля Быкава ёсць

У «Знаку бяды» Васіля Быкава ёсць 22-гі раздзел. У

ім апавядаецца, як у хату да Петрака і Сцепаніды Багацькаў з перамеценай снегам дарогі завіталі тры мужчыны: малады цывільны, старэйшы цывільны, лысы ды з вусікамі, і чырвонаармеец. А ў хаце ў Багацькаў нелады: хлеба добрага няма, бо жыта вобмаль, і Сцепаніда дамешвала ў цеста бульбу і вотруб’е; добрых дроў няма — сырая алешына; дачка хворая, нездаровы і сын, а тут яшчэ такі мароз, што вада ў калодзежы замерзла… Пакуль расчышчалі дарогу, госці атайбаваліся ў хаце. З гаспадарамі гаманіў маладзейшы цывільны.

Слайд 13 В.Быкаў «Знак бяды»
«Пятрок падумаў, што, мабыць, гэты старэйшы

В.Быкаў «Знак бяды»	«Пятрок падумаў, што, мабыць, гэты старэйшы па ўзросту, а

па ўзросту, а можа, і па пасадзе штось скажа,

але ён не сказаў нічога, усё моўчкі сядзеў пры стале, пазіраючы ў грубку. На ягоным твары ляжаў адбітак задуменнай нерухомасці, стомы, бы ад якой глыбокай заклапочанасці. Здавалася, ягоная ўвага была скіравана кудысьці далёка ў нейкія свае клопаты, і ў гэтай хаце нішто яго не цікавіла».
Ён, гэты старэйшы, трохі загамоніць, калі перад адыходам з хаты дасць Сцепанідзе чырвонец «на малако і лякарства» для ейнае хворае дачкі, калі падзякуе Петраку за абагрэўку ды пажадае здароўя ягонай дачцэ, а на развітанне скажа: «То багатага жыцця, таварыш Багацька».

Слайд 14 В.Быкаў «Знак бяды»
Тая сустрэча ў хаце Багацькаў адбылася

В.Быкаў «Знак бяды»	Тая сустрэча ў хаце Багацькаў адбылася на пачатку 1937-га,

на пачатку 1937-га, перад Вадохрышчам, а ўлетку Пятрок паездзе

ў Менск (яшчэ Менск), каб аддаць доўг ды папрасіць таго старэйшага вызваліць арыштаванага старшыню іхняга калгаса. Ад міліцыянера ж, які пільнаваў уваход у Дом урада, Пятрок пачуў: «Памёр Чарвякоў».
Міліцыянер сказаў Петраку няпраўду. Калі ён вернецца дахаты, дык, пэўна, пачуе ад землякоў штосьці іншае, бо на 4-й старонцы «Звязды» за 17 чэрвеня ў раздзеле «Хроніка» дробнымі літарамі і без жалобнай рамкі была надрукаваная нататка:
«Старшыня ЦВК Беларускай ССР А. Г. Чарвякоў 16-га чэрвеня пакончыў жыццё самагубствам на асабістай сямейнай глебе».
Цяпер няпраўду сказалі ўсяму беларускаму народу.

Слайд 15 «багацей, селянін…»
Уклаўшы ў вусны Аляксандра Чарвякова словы «то

«багацей, селянін…»	Уклаўшы ў вусны Аляксандра Чарвякова словы «то багатага жыцця, таварыш

багатага жыцця, таварыш Багацька», Васіль Быкаў ведаў, што рабіў.

Бо гэта ён, старшыня Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР, у маі 1925-га на VII з’ездзе Саветаў БССР прамовіў знакамітыя словы: «Багацей, селянін, здабывай больш багацця, і чым больш ты будзеш багаты, тым больш багата будзе наша Савецкая рабоча-сялянская дзяржава».

  • Имя файла: gіstarychnaya-asoba-ў-apovestsі-vasіlya-bykava-znak-byady-11-klas.pptx
  • Количество просмотров: 312
  • Количество скачиваний: 5