ФРАНЦЫСК СКАРЫНА 1490-1552Францыск Скарына нарадзіўся ў канцы XV стагоддзя ў Полацку — адным з крупнейшых гарадоў Вялікага княства Літоўскага. Розныя даследчыкі казалі пра розную дату нараджэння Францыска Скарыны ( 1482 г. , 1490 г., другая
выдае кірылічным шрыфтам «Псалтыр», першую друкаваную беларускую кнігу.
Слайд 6
Усяго на працягу 1517—1519 гадоў Францыск перакладае і
выдае 23 кнігі Бібліі
Слайд 7
Мова, на якой Францыск Скарына друкаваў свае кнігі,
была заснавана на царкоўнаславянскай мове, але з вялікай колькасцю
беларускіх слоў. Пры гэтым у працах Скарыны заўважаны ўплыў чэшскай і польскай моў.
Слайд 8
У 1520 годзе пераязджае ў Вільню — сталіцу
Вялікага княства Літоўскага, дзе засноўвае першую на тэрыторыі дзяржавы
друкарню. У ёй Скарына ў 1522 годзе выдае «Малую падарожную кніжку» , а ў 1525 годзе «Апостал».
У 1525 годзе памірае адзін з фундатараў віленскай друкарні Юрый Адвернік, пасля чаго выдавецкая дзейнасць Скарыны спыняецца.
Слайд 9
Пазней ён жэніцца на ўдаве Адверніка Маргарыце (померла
яна ў 1529 годзе, пакінуўшы маленькае дзіцё). У 1529
годзе памірае старэйшы брат Францыска Скарыны Іван.
Слайд 10
Некалькі месяцаў Францыск Скарына праседзеў у пазнанскай турме.
24 траўня 1532 года Жыгімонт I выдае прывілей пра
вызваленне Францыска Скарыны з турмы. А 21 і 25 лістапада Жыгімонт выдае два прывілеі, па якіх Францыск Скарына не толькі прызнаецца невінаватым і атрымвае волю, але і абарону ад кожных судовых пераследаў, абарону ад арыштаў і поўную недатыкальнасць маёмасці, вызваленне ад павіннасцяў і гарадскіх службаў
Слайд 11
У 1534 годзе Францыск Скарына паехаў у Маскоўскае
княства, адкуль яго выгналі як каталіка, а кнігі спалілі.
Дакладная дата яго смерці не ўсталявана, большасць навукоўцаў мяркуюць, што Скарына сканаў каля 1551 года, бо ў 1552 годзе яго сын Сімяён прыязджаў у Прагу па спадчыну.
Слайд 12
Было зроблена шмат помнікаў у гонар Францыска Скарыны