Дзе птушкам вольна чуецца ў гняздзе.
А я адным заўсёды ганаруся:
Што з Асіповіч род бацькоў ідзе.
Мой родны кут! Жыву адным табою,
І мне не трэба ніякі другі.
Тут коцяць хвалі Пціч з Беразіною
І Свіслач ціха плешча ў берагі.
Куточак любы мілай Беларусі,
Нам разам быць у радасці, журбе.
Табой жыву, табою ганаруся
І песні я спяваю пра цябе…
А. Тамашэўскі